Выберите город
Беларуская мова — гэта не сімвал ці святыня. Гэта інструмент нармальных чалавечых зносін, і карыстацца ёй трэба адпаведна: распавядаць гісторыі, прызнавацца ў каханні і лаяцца, смяяцца і журыцца.
Дакладны пераклад — гэта калі перакладчык працуе толькі з арыгіналам і не спыняецца, пакуль не вынайдзе годны адпаведнік таму, што адразу падаецца лухтой.
Трапная агучка — гэта калі беларусы гагочуць і ўздыхаюць роўна ў тых жа месцах, што і амерыканцы, французы ці іспанцы. Інакш будзе абы-што.
Мова жыве і развіваецца, калі ўзаемадзейнічае з іншымі мовамі.
Проста ўявіце. Вы сустракаецеся з хлопцам, які насамрэч падабаецца, але вам падаецца, што гэта несур'ёзна.
І тут вы атрымалі пачак з сямі запрашэнняў на вяселлі. Як вытрымаць гэты жах, калі вы не верыце ў шлюб і наогул марыце пра кар'еру фатографа?
Пераклад з англiйскай мовы – Сяргей Матырка
Рэдактарка – Марыя Мартысевiч